Мне усьцешна (исполнитель: Республика Полина)

Мне ўсьцешна, што Вы хворыя ня мной,
Мне ўсьцешна, што я хворая ня Вамі,
Што восі зраўнаважанасьць зямной
Ня зрушыцца пад нашымі нагамі.

Мне ўсьцешна, што бяз пыхі ледзяной
Магу быць з Вамі — й не хітрыць вачамі,
Ня чырванець, ня бавіцца маной, —
Адно судакранацца рукавамі…

Мне ўсьцешна, што ня сорамна ані
Пры мне Вам абдыймаць яе, другую,
Што Вы мне не прарочыце ў вагні
Пякельным быць, бо я ня Вас цалую,
Што Вы імя з пяшчотай дзень пры дні
Маё не паўтараеце ўпустую
І што сярод царкоўнай цішыні
Ніколі не сьпяюць нам: алілуя!

Я ўдзячная Вам сэрцам і душой
За тое, што, ня ведаючы самі,
Вы любіце мяне за мой спакой,
За нашы не гуляньні вечарамі,
За поўню, што ня ў нас над галавой,
За тое, што ня бачыліся днямі,

Што ўсё-ж — на жаль! — Вы хворыя ня мной,
Што ўсё-ж — на жаль! — я хворая ня Вамі…

Пераклад: Лявон Баршчэўскі
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Drake Brand New  Drake Diced Pineapples  Drake In the Morning  Drake Out  Валерий Ярушин  Drake Forever  Drake Intro  Я тебя люблю доченька за тебя 
О чем песня
Республика Полина - Мне усьцешна?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен