(Дзесьці)у яе вачах – выйсце, у яго вачах – толькі выхад на дах (исполнитель: J-Морс)

Дзесьці на шары ў абшары мне помніцца 
Паміж паўночным ды паўднёвым полюсам 
Хлопчык с дзяўчынкай дыхалі ветрам 
Ды пакахалі напэўна ад ветру гэтага 
Марылі мары, гулялі ў мафію 
Ды выдумлялі сабе біяграфіі 
Спалі на кафлі ў ваннай ў спякоту 
Жылі і не ведалі што будзе потым 

Але у яе вачах – выйсце 
У яго вачах – толькі выхад на дах 
Аднойчы ўсё скончыцца раптам 
Ўсё будзе не так як чакаць было варта 
Ёй будзе няёмка 
Ён будзе трымацца да самых апошніх прыдуманных слоў 
І потым яшчэ будзе весці з гудкамі размову 

Дзесьці ў абшары на шары мне помніцца 
Паміж паўночным ды паўднёвым полюсам 
Хлопчык с дзяўчынкай згубілі каханне 
Нясмелае, чыстае, светлае, ранняе 
Яно пажыло і растала ў паветры 
Забытае так незваротна сусветам 
Яе нехта бачыў аж па-за экватарам 
Ён трапіў ў ЧАЭС і памёр ліквідатарам 

Але у яе вачах – выйсце 
У яго вачах – толькі выхад на дах 
Аднойчы ўсё скончылась раптам 
Напэўна ня так як чакаць было варта 
Ёй было няёмка 
А ён усё трымаўся да самых апошніх прыдуманных слоў 
І потым працягваў доўга з гудкамі размову 
І потым працягваў доўга з гудкамі размову
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Once Upon A Broken Heart OST Заколдованная  Tuxedo Mirage  Колыбельная Сердце Дурака  Холодно Ri  Seig klass  Александр Филин  Kawaru Mirai 
О чем песня
J-Морс - (Дзесьці)у яе вачах – выйсце, у яго вачах – толькі выхад на дах?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен