Будзь смелым! [Live] (исполнитель: Brutto)
Будзь смелым!... Магутна ярмо друзгачы! Ідзі сам наперад, другіх ведучы! Будзь смелым!.. Не вер у людскую брахню, Вер толькі ў адвагу і сілу сваю! Будзь смелым, хоць путалі б злыдні ўвакруг,- Адважным ваякам не страшны ланцуг! Будзь смелым, як вецер, як воля сама! Знай, смелых не чэпе ні крыўда, ні цьма! Будзь смелым, як бура, што крышыць дубы, А будзе твой верх, твае права ўсягды!