Салавей (исполнитель: Хойніцкі р., в. Барысаўшчына)
2012.07.23, Сцішанок Аляксандар Яфрэмавіч, Любоў Ульянаўна, Пляско Наталля Аляксандраўна Салавей Салавей-салоўка, шо смуцён, не весёл, Дай павесіў галоўку, дай зёрнушка не клюёш. Павесіў галоўку, дай зёрнаў не клюёш. Да клеваў бы я зёрна, ў мене клювушка нет, Клеваў бы я зёрна, ў мене клювушка нет, Дай спеваў бы я песню, ў мене голоса нет. Сасновая клетка высушыла меня, Моладая дзеўчына ўсё спадманывала. Хадзіла, гуляла я ў зелёнам саду, Дай прабіла ножачку, дай здзелалась я бальна, Прабіла ножачку дай здзелалась я бальна, Дай крычала й гукала, дайце доктара сюда. Вот прыходзіт доктар дай парэнь маладой, Да снімает фуражку, дай садзіцца за стол. Снімает фуражку, дай садзіцца за стол. Дай пытаецца ў дзеўкі, чым дзеўчына бальна. Пытаецца ў дзеўкі, чым дзеўчына бальна. Дай баляць ручкі, ножкі, дай баліць галава, Баляць ручкі, ножкі, дай баліць галава, Дай на грудзь я не здарова, дай сама я чуць жыва. Годзі табе, дзеўка, дай доктара маніць, Дай пара табе, дзеўка, ўжэ дзеціну радзіць.