Не Губляй Мяне (исполнитель: Алеся Сівохіна)

Без цябе жыцьцё
Новай раніцай
Забываецца,
Адыходзячы.
І гады мае
Напаўняюцца
Непазбежнасьцю
Апраметнаю.
І мінае дзень
Кожны раз хутчэй,
Апусьцелае
Шчасьце зводзячы.
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Я табе аддам
Глыбіню дажджу,
Што сухой зямлі
Дараваў вады.
Заўваж мяне,
Разумеючы,
Як з вачэй маіх
Сэрцам свеціш ты -
Пажаданы мой
Да бязмежнасьці,
Ад бясконцасьці
Вечароў пустых...
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Я прыдумаю
Цябе нанава,
Словы выкажу
Зразумелыя.
І адродзіцца
Пачуцьцё тваё
З новай сілаю
Набалелаю.
Сьвет пахіліцца
І абернецца,
Як адвернешся,
Не паверыўшы...
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Помніш чулі мы,
Як стары вулкан
Што вякамі спаў
Паказаў сябе.
Усяму свой час,
І як прыйдзе ён,
Не хавай агонь
У глыбі грудзей.
А прыпомніўшы
Словы простыя,
Падзялі са мной
Перажытае.
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...

Не пакінь мяне.
Адыходзячы,
Я гляджу скрозь дождж,
Я маўчу ўслед,
Чую голас твой,
Бачу позіркі,
Я зайздрошчу тым
Для каго твой смех.
Да цябе як цень
Прывязана я.
Запалі святло
І убач мяне.
НЕ ГУБЛЯЙ МЯНЕ...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Miley Cyrus Simple Song  Бутырка не плач  Lana del rei  Es mi amor  Lara fabian je teame  Весенне танго  Chamillionaire - my life 
О чем песня
Алеся Сівохіна - Не Губляй Мяне?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен