Трэба icьцi (Менск, бар "Bristle", 7 кастрычніка 2016) (исполнитель: Лявон Вольскi)

Мне трэба ісьці туды,дзе зіма,
Туды,дзе трывога і змрок.
Дзе лёг на зямлю атрутны туман,
Дзе цяжка рабіць кожны крок.

Мне трэба ісьці туды,дзе няма 
Упэўненасьці ў жыцці,
Туды, дзе завея,вайна і туман,
Але мне трэба ісьці.

Рэфрэн:
Са мной мой боль,са мной мая соль,
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.

Мне трэба ісьці ў фіялетавы змрок
Насустрач няўмольнай бядзе.
Туды,дзе лёс ня лічыць да трох,
Дзе людзі не любяць людзей.

Мне трэба ісьці туды.дзе ільды,
Туды,дзе губляеш сьляды.
Дзе цёплы прамень не мільгане.
Дачакайся мяне.

Рэфрэн:
Са мной мой боль,са мной мая соль,
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.

Мне трэба ісьці туды,дзе заціх
Апошні птушыны ўздых.
Туды,дзе радасьць не дзеляць ні з кім,
А скруху дзеляць на ўсіх.

Мне трэба ісьці ў роспач і страх,
Мне трэба на самы край.
І не абмінуць гэтай долі ніяк,
Даруй і бывай.

Рэфрэн:
Са мной мой боль,са мной мая соль,
Мой добры анёл, вярнуцца дазволь.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Frank Sinatra The Most Beautiful Girl In The World  Frank Sinatra The Lonesome Road  Frank Sinatra What Is This Thing Called Love  Frank Sinatra You And The Night And The Music  Путь к дому  Right now na na na 
О чем песня
Лявон Вольскi - Трэба icьцi (Менск, бар "Bristle", 7 кастрычніка 2016)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен