Нешта трэба выбраць (исполнитель: N.R.M.)

Праблема выбару - вялікая праблема,
Куды накіраваць сябе: направа ці налева.
Як сярод ....... кабетаў выбраць адну
І не пашкадаваць пра гэта. Ааа!
Што лепей .... .... альбо партыйны зьезд,
І ў тым, і ў гэтым кайф для кожнага свой ёсьць.
Але калі мне скажуць выбраць сярод кепскага й благога,
Дык я, бадай, што ня выберу нічога.

Нешта трэба выбраць!
О-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о...
Неяк трэба выйграць!
О-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о...
Нешта трэба выбраць!
О-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о...

Праблема выбару калісь не абыйшла
Вядомага ў стагодзьдзях бурыданова асла,
Які ня здолеў выбраць і здох, як сабака,
Які быў у папа, і здох таксама, небарака.
Але, пры дапамозе грубай фізычнай сілы,
Асла зусім ня сіла зьвяла ў магілу.
Нееее, ня сіла, а ўласная слабасьць.
Спакойна, дзеці, ня трэба плакаць.

Нешта трэба выбраць!
О-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о...
Неяк трэба выйграць!
О-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о...
Нешта трэба выбраць!
О-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о... О-о-о...

Спакойна дзеці, ня плачце, дзеці,
Вы яшчэ так мала на сьвеце жывеце.
Вы проста жывеце, а мы выбіраем,
Мы выбіраем між пеклам і раем.
Мы ....... робім, мы некаму раім,
У цемры дарогі не разьбіраем.
Вежы будуем, муры разьбіраем,
Працуем, хварэем, сумуем, кахаем.

Нешта трэба выбраць!
Неяк трэба выйграць!
Нешта трэба выбраць!

Хтосьці хоча есьці ўвесь час,
А хтосьці вырашыў зьвесьці ўсіх нас.
А некаму справы няма да сьвету,
Дарэчы, сьвету невядома пра гэта.
Маладыя палітыкі ўздымаюць хвалі,
Бамжы аціраюцца пры вакзале.
........ ...... жыцьцю, ё-маё!
Прабачце за выраз, але кожнаму сваё,
Прабачце мне выраз, ўстойлівы выраз,
Але ж давядзецца калі-небудзь выбраць
Лінію жыцьця, хаця гэта й цяжка.
Шмат хто з мужчынаў схаваўся за пляшкай,
Шмат хто з жанчынаў у сварках за ......,
Шмат хто зь дзядоў схаваўся ў маразме.
Такі іхні выбар, а мой не такі, 
Я выбіраю шляхі напрасткі!

Нешта трэба выбраць!
Неяк трэба выйграць!
Нешта трэба выбраць!

Нешта трэба-нешта трэба-нешта трэба-нешта трэба выбраць!
Неяк трэба-неяк трэба-неяк трэба-неяк трэба выбраць!
Нешта трэба-нешта трэба-нешта трэба-нешта трэба выбраць!
Неяк трэба-неяк трэба-неяк трэба-неяк трэба...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Не вмирай  Люби 2013  Виват Россия Коловрат  Сплин танцуй  МОРТАЛ  Ленинград за и против 
О чем песня
N.R.M. - Нешта трэба выбраць?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен