Будзь сабой (исполнитель: :B:N:)
I. Пралятае жыцьцё непрыкметна, Пралятаюць гадзіны, гады... З нейкай хуткасьцю непрыкметнай І ня так, як бывае заўжды. А нярэдка і мы пралятаем Над сваім жа уласным жыцьцём. Ці яго у сабе забіваем, Альбо глушым другім пачуцьцём. Пр: Будзь сабой! Ня вер нікому! Не аддай жыцьцё другому! Будзь сабой! З табою будуць З літары вялікай Людзі! II. Нашы сцежкі ў цемры знікаюць. Мы знікаем, як зоркі з нябёс. Мы шукаем, альбо нас шукаюць І з пытаньняў складаецца лёс. Пралятае ўсё, пралятае! Не паспець, не дагнаць, не спыніць. І гадамі вякі накрывае І на мейсцы жыцьцё не стаіць! Пр: Будзь сабой! НЯ вер нікому! Не аддай жыцьцё другому! Будзь сабой! З табою будуць З літары вялікай Людзі!