Развага [2010] (исполнитель: :B:N: feat. Vinsent)

I.
Бэтонныя блёкі хаваюць пачуцьці дзіўных людзей,
Я заўсёды марыў бачыць усе кватэры ў зрэзе,
Каб адначасова назіраць за сотняй паралельных падзей,
Камусьці за шчасьце пярлоўка, а гарэзе дачцэ ікра ня лезе.
Тут кот мае дазвол гадзіць на пэрсідскіх дыванах,
І хатняя жывёла нават сьпіць на ўласным ложку,
А ў суседкі Тацьцяны муж паўгады як на нарах.
Прадаўшы маёмасьць за залог спаць на падлозе таксама можна.
Можна заплюшчыць вочы й ня бачыць чужых амбіцыяў,
Шапэнгаўэр казаў, што так будзе, напэўна, прасьцей...
Мы стварылі свой сьвет і астрог, і паліцыю,
І пяшчотныя хлопцы ловяць злых да мозгу касьцей.
Мне часта здаецца, што наша жыцьцё ілюзія,
І толькі па сваёй волі мы рушым у цёмны лес,
Давайце пройдзем увесь цыкл ад студзеня да студзеня,
Агульнымі намаганьнямі знойдзем сэнс, сэнс, сэнс!

Пр:
Ня думайце за нас, бо з гэтым мы ня згодны!
Мы маем рацыю, каб разважаць свабодна!
І што ня зломіць нас, то зробіць нас мацней!
Пакуль мінае час, ловім хвалю мы усіх падзей!

II.
Абмый мне таннай фальшу вочы, каб я не змог крочыць,
І твой статус узрасьце, але гэта на імнгеньне,
Бо я наведаю цябе сёньняшняй цёмнай ноччу,
І твае жаданьні ўжо ня будуць мець значэньня.
Я буду зьдзекавацца зь цябе і з тваёй жонкі жорстка,
І твой статус узрасьце, але гэта на імгненьне.
А раніцай будзе плакаць горка газэтная вёрстка,
Помста напаткае цябе, як ты сустрэў першае каханьне.
Я ня буду хавацца ў сутарэньнях, мне ня трэба гэта,
Адбор натуральны прайшоў, але дыктуе соцыюм,
Што ў кожнага чалавека цяпер быццам бы за мэту
Свайму суседу падкінуць злосьці ды няшчасьця порцыю.
Мне падаецца, што хтосьці за намі сочыць з усьмешкай,
І мусім дзейнічаць і думаць, калі нават адолела стома.
Я пачынаю лёсавырашальную калоду картаў мешкаць,
І выпадае фул-хаус: мы будзем жыць адзіным домам!

Пр:
Ня думайце за нас, бо з гэтым мы ня згодны!
Мы маем рацыю, каб разважаць свабодна!
І што ня зломіць нас, то зробіць нас мацней!
Пакуль мінае час, ловім хвалю мы усіх падзей!

Брыдж:
Падсвядомасць кажа нам аб тым,
Што кіруе зверху хтосьці усім
І куды вядзе рука яго
Толькі куды? ды для чаго?!

III.
Мы ўрэшце выйдзем на сьвятло ці станем статкам зьмярцьвелым,
І пакуль яшчэ ёсьць час, пакуль каўчэг не адплыў,
Маліцца будзьма пакуль канчаткова не звар'яцелі,
І каб адбыўся пасьля застою яскравы прарыў.
Аднойчы наша еднасьць выратуе нас ад адказу
За тое, што раней жылі ў ружовых акулярах.
І ў фінальнай бойцы мы не патрываем паразу,
І створым новы сьвет наяве, а не ў марах

Пр:
Ня думайце за нас, бо з гэтым мы ня згодны!
Мы маем рацыю, каб разважаць свабодна!
І што ня зломіць нас, то зробіць нас мацней!
Пакуль мінае час, ловім хвалю мы усіх падзей!

Брыдж:
Граюць людзі ролі не свае,
А сабой быць штосьці не дае
І не разумеюць аднаго
Куды ідуць і для чаго!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Laura Branigan Will You Still Love Me Tomorrow  Laura Branigan Satisfaction  Laura Branigan Breaking Out  Laura Branigan With Every Beat Of My Heart  Laura Branigan Solitaire  Laura Branigan Spanish Eddie  Laura Branigan Power of Love  Laura Branigan Gloria 
О чем песня
:B:N: feat. Vinsent - Развага [2010]?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен