Марыся (Паливода И. - Я.Купала) (исполнитель: Песняры)
Свеце месяц, свец, Як дзюрка ў сярмязе; Паніч за мужычкай Безустання лазе. Дваццаць год Марысі, Кроў іграе ў целе, З панскім сынам ночкі Каратае, дзеле. "Марыся, Марыся! -- Гавора ёй маці: -- Кінь на паніча так Вачыма міргаці". Яна як не чуе Матчыных мараляў: Спусці маці з вока, -- Дзеўка й загуляла. Пад лясок, за вёску, Бы далей ад дому, Ляціць на спатканне К панічу ўдалому. Што з сабой там робяць, Як час каратаюць? -- Гэта хіба толькі Муж і з жонкай знаюць. Свеце месяц, свеце, Як лысіна ў пана; Мусіць быць нарэшце Песня даспявана. Ад пакус і ўцехаў Крок адзін к пакуце, -- Быці бабай дзеўцы Часам чорт паплуце... Панічу з паненкай, З багатай Амэляй, Ужо рукі хусткай Ксёндз вяжа ў касцеле. Панічова ж любка, Марыля ўдалая, На прылёты бусла Слёзна паглядае. Марыся, Марыся! Галоўкі не чухай, -- Не слухала маці, Бабкі цяпер слухай.