Спадчына (Янка Купала) (исполнитель: Уладзімір Мулявiн)
Верш: Янка Купала. Музыка: Уладзiмiр Мулявiн. Ад прадзедаў спакон вякоў Мне засталася спадчына, Памiж сваiх i чужакоў Яна мне ласкай матчынай. Аб ёй мне баюць казкi-сны, Вясеннiя праталiны, I лесу шэлест верасны, I ў полi дуб апалены. Аб ёй мне будзiць успамiн На лiпе бусел клёкатам. I той стары амшалы тын, Што лёг ля вёсак покатам; I тое нуднае ягнят Бляянне-зоў на пасьбiшчы, I крык варонiных грамад На могiлкавым кладзьбiшчы. I ў белы дзень, i ў чорну ноч Я ўсцяж раблю агледзены, Цi гэты скарб не збрыў дзе проч, Цi трутнем ён не з'едзены. Нашу яго ў жывой душы, Як вечны светач-полымя, Што сярод цемры i глушы Мне свецiць мiж вандоламi. Жыве з iм дум маiх сям'я I снiць з iм сны нязводныя... Завецца ж спадчына мая Усяго Старонкай Роднаю.