Адзiнота (исполнитель: группа "Чистый голос")
Свечкаю звяла ранне, Попелам стаў агонь. Гэта прыйшло расстанне, Сціснула мне далонь. Смутак блукае босы, Вецер шукае лёс, Плачуць са мной нябесы, Льюць сабе болей слёз. І трывожыць душу матыў кроплей ноты, Іх аднойчы пазычыў ты у самоты. Не дамовіцца з цішыней за пяшчоту Падарунак журлівы твой - адзінота. Ценем твайго кахання Стануць сняжынкі зноў, Пацеркі абяцанняў, Водблескі марных слоў Што ж я убачу потым? Вырасце ноч сцяной. Жаліцца адзінота: Холадна ёй са мной. І трывожыць душу матыў кроплей ноты, Іх аднойчы пазычыў ты у самоты. Не дамовіцца з цішыней за пяшчоту Падарунак журлівы твой - адзінота. І трывожыць душу матыў кроплей ноты, Іх аднойчы пазычыў ты у самоты. Не дамовіцца з цішыней за пяшчоту Падарунак журлівы твой - адзінота.