Сакрэт сусьветнага сьвятла (2002) (исполнитель: N.R.M.)

У звыклым стане
Глядзіш на белыя сьнягі.
Твой стан нірваны
Табе знаёмы й дарагі.
Глядзіш на мора,
Глядзіш на хваляў белы шум,
А бачыш горад,
Яго сталёвую душу.

А дзе шукаць, і дзе знайсьці, і дзе схаваць?
А як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
Куды ісьці, чаго хацець і што рабіць?

Каляды блізка –
Прамень чароўнага вагню,
Тваё дзяцінства
Бы абудзілася ад сну.
І недзе побач
Сакрэт сусьветнага сьвятла.
Знайшоў яго бы,
Падняцца цяжка з-за стала.

А дзе шукаць, і дзе знайсьці і дзе схаваць?
А як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
Куды ісьці, чаго хацець і што рабіць?

Усё як трэба –
Усё паміж дабром і злом.
Гарыць папера,
Дае дрыготкае сьвятло.

А дзе шукаць, і дзе знайсьці і дзе схаваць?
А як убачыць, як пачуць, як не праспаць?
Як утрымаць, як не прадаць, як не прапіць?
Куды ісьці, чаго хацець і што рабіць?
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Ма наркамани тьюм  FERGIE MAHAP  I am sexy man I am batman Shalala  Скороговорка ответ на 1 класс  Патимат кагирова - аварская  Л К Дакен Кукушка орган К Волостнов  Fuck off Словетский ft Antrax Bro Upgrade Proxy  Скажи что будешь меня из армии 
О чем песня
N.R.M. - Сакрэт сусьветнага сьвятла (2002)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен