Клецкая бітва (исполнитель: Стары Ольса)

Словы Мацея Стрыйкоўскага (“Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі” (1582), пераклад з польскай мовы А.Дзітрыха), музыка народная – са зборніка БНТ Балады (Кн. 1. Мн., 1977). У Хроніцы М.Стрыйкоўскага назва гучыць як “Слаўная бітва з татарамі пад Клецкам”. Адаптацыя тэкста да мелодыі выканана З.Сасноўскім.

1. Там за рэчкай, за ракой// не дужа глыбокай
Ды нямала ў берагах// ў берагах шырокай

2. Войска лютае татар// пачало спыняцца
Каб літве пашкодзіць// да ракі прабрацца

3. Міхал Глінскі бачыў// мост ужо гатовы
Да літвы прамовіў// гэтакія словы:

4. “Каб Айчыну-маці// мужна ратавалі
Ды татараў лютых// мужна ваявалі!”

5. Нашы як ударылі// раптам на татараў
Звон і гром нясецца// неба ліецца жарам

6. Там з атрадам Глінскі// ўласным прытаіўся
Ад падстрэлу другі конь// пад ім заваліўся

7. Ён на іншага ўскачыў// не зважаў ні мала
Так як гетману і ўсім// рыцарам прыстала

8. Там паганцаў навакол// хутка акружылі
Ды як пруцце шэрагам// шэрагам зкасілі

9. Прэч татары пабеглі// хто як уцякае
А літва імчыцца ўслед// смела даганяе

10. Ды сячэ ў хрыбты ім б’е// дзіды запускае
Кроў хлюпоча, ліецца// па траве сплывае

11. Гук і крык над полем// па лясных разлогах
Поўна трупаў у рацэ// па шляхах-дарогах

12. Так Літва татараў// біла мардавала
Аж да Цапры да ракі// да ракі загнала
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Мы с тобой улетим  КонФЕТКИ  Намалюю тоби зори  Но я жду чуда как 20  Я хочу с тобой китай  Devil Feel Timo Maas  Красная помада лицей  Реквием по любви 
О чем песня
Стары Ольса - Клецкая бітва?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен