самая лепшая, іншай ня трэба... (исполнитель: Калыханка)

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Зьбеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.

Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)

Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Спяць і мышкі, і стрыжы.
Спяць машыны ў гаражы.
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.

Прыпеў
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
В далекий край товарищ улетает Марк Бернес  One Day Eric Clapton  Макс Фадеев сердце  Дима билан стань для меня  Unheilig The Bad and the Beautiful  Дистрой  Jungle Man Red Hot Chili Peppers  Как ето было давно 
О чем песня
Калыханка - самая лепшая, іншай ня трэба...?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен