"За табой" (Eros Ramazzotti cover) (исполнитель: Дзіма Нікановіч і Вольга Сацюк)
“За табой” Аўтар слоў Мікіта Найдзёнаў Калi б я мог вярнуць назад той нечаканы лicтапад, то я не даў бы веры восеньскiм вачам. Няхай тваё сузор'е рыб камусьцi iншаму гарыць, ну а мне прыходзiць зрэдку па начах. За табой за табой я не пайду, калi паклiчаш, бо з табой, бо з табой я губляю свой спакой. Няхай мае дарогi знiкнуць за дажджом, але не павядуць больш за табой. Каб я магла пражыць iнакш той першы дзень, не мой, а наш, я б яго змянiла на календары. Няхай цяпло тваix вачэй сагрэе некага яшчэ, ты мне ўсё калiсьцi гэта падарыў. За табой за табой я не пайду, калi паклiчаш, бо з табой, бо з табой страцiла спакой. Ды не ва ўсix гiсторый ёсць адзiн працяг... За табой за табой я не пайду, калi паклiчаш, бо з табой, бо з табой я губляю свой спакой. Няхай мае дарогi знiкнуць за дажджом, але не павядуць больш за табой. Не трэба вяртацца, пачынаць усё iзноў, цяпер нам плыць да новых берагоў толькi паасобку ў гэты раз. За табой за табой я не пайду, калi паклiчаш, бо з табой, бо з табой страцiла спакой. Ды не ва ўсix гiсторый ёсць адзiн працяг... За табой за табой я не пайду, калi паклiчаш, бо з табой, бо з табой я губляю свой спакой. Няхай мае дарогi знiкнуць за дажджом, але не павядуць больш за табой. Але не павядуць больш за табой.