Белыя крылы (Э.Зарыцкi- Г.Бураўкiн) (исполнитель: Яраслаў Еўдакiмаў)

Толькі зноў на дзяцінства сваё азірнуся —
І ўзляціш ты, мой бусел, вястун дарaгі.
У задымленым небе над зямлёй Беларусі,
Над маёй галавою ты робіш кругі.

Прыпеў:
Там, дзе светла кахалі, дзе аб шчасці гадалі,
Дзе ў вячэрнім чароце плешча ціхая Друць,
Над маімі шляхамі, над маімі гадамі
Твае белыя-белыя крылы плывуць.

Наша доля на радасць была небагатай.
Мы раслі сярод горкіх ваенных атаў.
Ды з высокай буслянкі над бацькоўскаю хатай
Аб надзеі на свята ты мне клекатаў.

Прыпеў.

Колькі я ў родны кут свой цяпер ні вярнуся —
Мірным ветрам абдымуць палі і лугі,
Над маёй галавою, над зямлёй Беларусі
Каля самага сонца ты робіш кругі.

Прыпеў.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Ромашково  Apparat candil de la calle  Ты кто такой до свидания  Бухой  Iowa улыбайся  Willie Nelson Angel Flying Too Close To The Ground  Water wind  I dont know how 
О чем песня
Яраслаў Еўдакiмаў - Белыя крылы (Э.Зарыцкi- Г.Бураўкiн)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен