Левониха (белорусская народная песня Лявоніха) (исполнитель: Михаил Забейда-Сумицкий( Мiхась Забэйда-Сумiцкi))
А Лявонiху Лявон палюбiў, Лявонiсе чаравiчкi купiў; Лявонiха, душа ласкавая, Чаравiчкамi паляскiвала А Лявонiха не жонка была, Нямытую мне кашульку дала, Нямытую, некачаную. У суседа пазычаную. Як я молада ў матулькi жыла, Як вiшэнька у садочку цвiла, Цвiла, цвiла да пацвiтывала, З малайцамi ды пагулiвала. Ой, згубiла мяне мамачка мая, Што за цябе мяне замуж аддала, Ой, чаму-ж цябе пярун не забiў, Як ты мяне маладую палюбiў Лявонiха, Лявонiха мая! Нехай цябе любiць чорт, ды не я, А дзе-ж тыя кавалёчкi жывуць, Што новыя тапарочкi куюць? Куюць, куюць ды пазванываюць, Нашых дзевачак падманываюць. Куюць, куюць ды пазванываюць, Нашых дзевачак падманываюць.