Ave Maria (исполнитель: Стары Ольса)

Заспявай адзінай Панне,
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне,
Авэ Марыя!

Была Пані на самоце,
Калі завітаў анёл,
Габрыэль у Божай цноте,
Да яе з нябёс сышоў.

Заспявай адзінай Панне,
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне,
Авэ Марыя!

Разнасіў анёл бясконца,
Песню словаў залатых,
Блаславёная пад сонцам,
Ты, Марыя, назаўжды!

Заспявай адзінай Панне,
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне,
Авэ Марыя! (х2)

Атрымаеш светлы цяжар,
Светлую надзею з ім,
Запануе ў табе радасць,
Радуйся дарам святым!

Заспявай адзінай Панне,
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне,
Авэ Марыя!

Вестка добрая лунная,
Над сусветам, над усім,
Над зямлёю і над раем,
Трубіць славу херувім! 

Заспявай адзінай Панне,
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне,
Авэ Марыя! (х2)

Бездакорная Марыя,
Блаславёная ва ўсім,
У радасці народзіш сына,
Прыйдзе ратаванне з ім!

Заспявай адзінай Панне,
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне,
Авэ Марыя!

Езус будзе яму імя,
Найславутае навек,
Гімны пець цябе, Марыя,
Будзе кожны чалавек!

Заспявай адзінай Панне,
Авэ Марыя!
Славу, гонар, шанаванне,
Авэ Марыя!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Birth  S M W  Минус jai ho  Che La Luna Louis Prima  DevilDriver  Рашид  Rihhana 
О чем песня
Стары Ольса - Ave Maria?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен