Рыцу (исполнитель: PAWA)

Ох, не хадзі ты, Рыцу,на вечарыцы,
На вечарыцах дзеўкі чараўніцы.
Адна дзяўчына чараванне знала,
Яна к сабе Рыцу дай прычаравала.

 У панядзелак рана зеллейка капала,
Ува ўторак рана зелле паласкала,
У сераду зрана зеллейка варыла,
Ой, у чацвер рана Рыцу атруціла.

Памірае Рыцу зрана ў пятніцу,
У суботу рана пахавалі Рыцу.
У суботу рана рыцу пахавалі,
А ў нядзелю рана Рыцу паміналі.

У панядзелак рана маці дачку біла:
“Ой, чаго ты, доню, рыцу атруціла.”
-“Мама ж мая, мама, хай жа так не робіць,
 калі адну любіць, то к другой ня ходзіць”.

Вось табе, Рыцу, гэткая заплата:
 Чатыры дошкі – земляная хата.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
You Are My Life Lil Kate  Madoka rap  Эн уонна мин Дьулустан Чуручанов  Tyron  В объятиях твоих  Love toxic  Dragn 4 раунд 
О чем песня
PAWA - Рыцу?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен