A chto tam idzie? (исполнитель: Lavon Volski)

А хто там ідзе?

Нам ня трэба болей волі,
Нам і гэтае даволі,
Дастаткова болей чым.
Мы занятыя занадта.
Хай яны сабе зьвіняць там,
Мы зацята памаўчым.

Рэфрэн:
А хто там ідзе?
А хто там і дзе?
А хто там панура брыдзе
У нудзе?
А хто там ідзе?
А хто там і дзе?
Нікога няма.
Замыкай, бо зіма!

Нам ня трэба болей сьпеваў
Ад князёўнаў-каралеваў
І памерлых, і жывых.
Наша вуха, бляха-муха,
Толькі тое будзе слухаць,
Што падказваеце вы.

Рэфрэн.

Вы, гаспадары краіны,
Не бароны, не рабіны,
Проста людзі ад зямлі.
Проста з гразі пачыналі –
Па чакушку, па чынарык…
А цяпер вы – каралі.
Дайце нам пажыць спакойна!
Рэвалюцыі ды войны…
Шмат стагоддзяў ціснуць-б’юць.
Дайце нам папіць-паесьці,
Дайце штосьці, дайце дзесьці,
Дайце легчы і заснуць.

Рэфрэн.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
St1m ангел или бес  Билан- задыхаюсь  А ты меня котик  Хорошоя песня  Miley Cyrus на русском  Пока скажу пока  Каникулы у моря  Выскользнуло 
О чем песня
Lavon Volski - A chto tam idzie??
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен