Пагоня (исполнитель: Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч)

Толькі ў сэрцы трывожным пачую
За краіну радзімую жах,
Успомню Вострую браму святую
І ваякаў на грозных канях.

У белай пене праносяцца коні,
Рвуцца, мкнуцца і цяжка хрыпяць,
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

У бязмежную даль вы ляціце,
А за вамі, прад вамі гады,
Вы за кім у пагоню спяшыце,
Дзе шляхі вашы йдуць і куды?

Мо яны, Беларусь, панясліся
За тваімі дзяцьмі наўздагон,
Што забылі цябе, адракліся,
Прадалі і аддалі ў палон.

Біце ў сэрцы іх, біце мячамі,
Не давайце чужынцамі быць,
Хай адчуюць як сэрца начамі
Аб радзімай старонцы баліць.

Маці родная, маці краіна,
Не суцішыцца гэтакі боль,
Ты прабач, ты прымі свайго сына,
За цябе яму ўмерці дазволь.

Усё лятуць і лятуць тыя коні,
Срэбрай збруяй далёка грымяць.
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.

Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Старадаўняй Крывіцкай Пагоні
Не разбіць, не спыніць, не стрымаць.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Я свободен- бумер  Сколько можно рвать себя на  Lamb Of God Contractor  Скандал иван дорн  Развеемся по ветру без билета  Инь-Ян- Камикадзе  Why Do The Men Stray Gavin DeGraw  Teen top - be ma girl 
О чем песня
Лявон Вольскi, Зьміцер Вайцюшкевіч - Пагоня?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен