Чорны хлеб і гарбата ("Czarny chleb i czarna kawa"- словы і музыка:Jerzy Filas, пераклад з (исполнитель: DZIECIUKI)
Чорны хлеб і гарбата Словы: Ежы Філас (Важыньскі) Пераклад: А.Памідораў У вагоне раздзяўбаным У турму вязуць мяне Мае сьвет чатыры бокі Ды мяне няма нідзе Як расплюшчыў свае вочы - Сумна стала на душы. Па шчаках пацеклі сьлёзы. І я зразумеў тады, Прыпеў: Чорны хлеб і гарбата – Спадарожнікі самоты. А мы ўсё шукаем шчасьця, Што завецца свабодай. Вось сястрычка запытае: “А дзе брацік мой, матуля?” За жалезнымі дзьвярыма У цеснай камеры бядуе. Прыпеў: Чорны хлеб і гарбата – Спадарожнікі самоты. А мы ўсё шукаем шчасьця, Што завецца свабодай. Сьвятло ў каморы згасне. Тут і бойка распачнецца. Маладога шчымяць вязьня, Ды лязо яму ў сэрца. Цела выкінуць на сьметнік. Адляціць душа за сьмерцьцю. Як чатыры бокі сьвету Назаўсёды ў гэтым сьвеце Прыпеў: Чорны хлеб і гарбата – Спадарожнікі самоты. А мы ўсё шукаем шчасьця, Што завецца свабодай. Чорны хлеб і гарбата – Спадарожнікі самоты. А мы ўсё шукаем шчасьця, Што завецца свабодай