Маналог сабакі (исполнитель: Песняры)

Я з вядомай пароды сабак, у двары гаспадарскім -- зух,
Я жыццё адчуваю на смак, я жыццё адчуваю на нюх.

Я, варушачы свой ланцуг, выглядаю, каго нясе, 
Той, хто есьці дае, -- мой друг, А астатнія -- ворагі ўсе.
Прыпеў: Я з вядомай пароды (3 р.), я з пароды сабак,
Я жыццё адчуваю (3 р.), адчуваю на смак.
У двары гаспадарскім (3 р.) гаспадарскі зух,
Я жыццё адчуваю (3 р.), адчуваю на нюх.

Трэніруючы галасок, выю, гаўкаю і віжжу,
Калі смачны пакажуць кусок -- я на задніх лапках скачу.
А калі налятаю я і зубамі хапаю ахвяр, Хіба ў гэтым віна мая?
Нацкаваў мяне гаспадар.

Лямку долю сваёй цягну, мне нялёгка -- нашто хлусіць?
Цэлы век задачу адну вырашаю: лізнуць ці ўкусіць?
Знаю многіх, хто на зямлі зразумее маё выццё.
Я пытаю: а вы б змаглі на карачках усё жыццё?
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Lake of Tears Eyes of the Sky  Lake of Tears Upon the Highest Mountain  Lake of Tears Greater Art  Hotness Rihanna  Lake of Tears Evil Inside  Lake of Tears Tears  Lake of Tears Floating In Darkness  Lake of Tears Illwill 
О чем песня
Песняры - Маналог сабакі?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен