Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Я — адзін, жыву без дому, Сам сабе я першы пан, Галавы не гну нікому, Не схіляю гібкі стан. Я — адзін, нічым не скован, Вольны я, бы дух палёў, Ад разбойнікаў захован, Ад усякіх зладзяёў. Я — адзін, нічым не звязан, Мне няма над чым карпець, Свет нідзе мне не заказан, Вольны ўсюды я ляцець. Скарб мой — рукі, конь мой — ногі, Як пайду — сам чорт не брат, Кій у рукі — і з дарогі Без нуды зірну назад. Даражэй за ўсё — свабода, Дык што плакацца дарма? Воля, воля! Толькі шкода, Што цябе нідзе няма.