Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

Зямля і неба, зямля і неба
Радасна спяваюць.
Анёлы свету, Анёлы свету
Дзіва абвяшчаюць:

Рэфрэн:
Хрыстус радзіўся, Бог аб'явіўся,
Анёлы славяць, цудна спяваюць.
Пастушкі іграюць, вол з аслом вітаюць.
У Дзіцяці Бога знаюць!

Сёння ў Бэтлеем, сёння ў Бэтлеем
Дзіўная навіна:
Прачыста Дзева, Прачыста Дзева
Нарадзіла Сына!

Рэфрэн.

Маці Марыя, Маці Марыя
Дзіцятка пястуе,
I стары Юзэф, і стары Юзэф
Езуса гадуе.

Рэфрэн.

I каралі тры, і каралі тры
3 Усходу прыбылі,
Богу Дзіцяці, Богу Дзіцяці
Ахвяры злажылі.

Рэфрэн.

Бліснула Сонца, бліснула Сонца,
Сонца праўды вечнай,
Надзея грэшным, надзея грэшным
Шчаслівасці вечнай.

Рэфрэн.

Прыходзьце кожны, прыходзьце кожны
Прывітаць Езуса,
3 чыстай душою, з чыстай душою
Выслаўляць Хрыстуса.

Рэфрэн.

Будзь жа вітаны і праслаўлёны,
Міласэрны Пане!
Праз Тваю волю - гора, нядоля
Хай жа нас не зможа.

Рэфрэн.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Горит и поёт мияги  Лисапедный  Мияги и эндшпиль пламя  Мияги пламя  Мияги горит и поёт  Айшат Айсаева Оп-Оп-Оп  Скриптонит Где 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен