Саўка ды Грышка. Сябры, паверце, ім нядоўга засталося (исполнитель: Лявон Вольскі)

Грышка:

Вось я адкінуўся! Давайце, сустракайце!
Не раскалоўся я, хоць мне казалі: «Кайся».
І я ўсьміхаўся, хаця мне казалі: «Бойся».
Сябры, паверце, ім нядоўга засталося.

Амэрыканка.
Імгла засьценкаў КДБ.
Амэрыканка,
Багата вязьняў у цябе.
Амэрыканка,
Ты сінім полымем гары.
Не, не забудуць змагары
Твае муры.

Мне падаецца, што дзяржава ў кепскім стане.
Табе пабілі шыбу, ты крычыш: «Паўстаньне!».
Міліцыянты, судзьдзі і пракуратура
Залежаць ад любой неадэкватнай бздуры.

Амэрыканка.
Імгла засьценкаў КДБ.
Амэрыканка,
Багата вязьняў у цябе.
Амэрыканка,
Ты сінім полымем гары.
Не, не забудуць змагары
Твае муры.

Уводзьце санкцыі, мы іх чакаем вельмі!
Бо тут улады канчаткова афігелі.
Яны, як дзеці — накасячаць, надзівачаць
І спадзяюцца, што дарослыя прабачаць.

Амэрыканка.
Імгла засьценкаў КДБ.
Амэрыканка,
Багата вязьняў у цябе.
Амэрыканка,
Ты сінім полымем гары.
Не, не забудуць змагары
Твае муры.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Deadsilence  Белая тайга  Seeya Bon Bon  Sorry bhai  Девченки ями ями Серебро  Не покидай меня любимый  Pechschwarz  Shake your money maker Suki Suki 20 Fingers 
О чем песня
Лявон Вольскі - Саўка ды Грышка. Сябры, паверце, ім нядоўга засталося?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен