Беларусь жыве (исполнитель: Бананабиос)
Мы верым у перамены, Мы хочам пэўных змен: Свабоды, праўды, веры Былому наўзамен. Не хочам рабавання, Не хочам быдлам быць. Змагацца - значыць марыць. Змагацца значыць жыць. Мы вернем нашу годнасць. Мы вернем блеск у вачах. Калі мы разам, дружа, Нас абмінае страх. Няхай б'е ў вочы вецер, Няхай ламаюць нас. Змагацца - значыць верыць, Змагацца за ўсіх нас. Прыпеў: Праўда - сцяг наш, вера - зброя, Перамога - наша мроя! Нам ніхто не дапаможа. Верым! Можам! Пераможам! Людзі, гляньце, нас багата, Хоць не гарыць суседа хата. Наша Плошча, наша свята! Беларусь жыве! Йе-йе-йе-йе!