Азярцо сл. В. Петюкевич, муз. Д. Долгалев (исполнитель: Ирина Дорофеева (live))
АЗЯРЦО сл. В. Петюкевич, муз. Д. Долгалев Сінь азёрная разліваецца, Чайка белая лунае, А дзяучыначка-чараціначка, Слёзы горкія раняе. Азярцо маё, і мяне вазьмі,- Там на дне тваім мой мілы,- Меўся ўчора ён на спатканні быць Чаўначком прыплыць імклівым. Любага майго я чакала тут, Калі ўзняуся вецер стылы, Гнаў на бераг мой хваляй грозны вал І абломкі вёсел крылы. Азярцо маё і мяне вазьмі, І мяне ў той свет нязнаны, - Стану ў сінь вадзе я русалачкай, Каб навекі быць з каханым.