Сьніў я сон (Ул. Караткевіч) (исполнитель: Зьміцер Вайцюшкевіч)

Імпрэсія 

Сніў я сон, быццам нехта пяшчотна мяне крануў. 
Чуў я словы пяшчоты, прывабныя, як міражы. 
Сон кагосьці здаўна мне вярнуў, пазабытую, але адну, 
З цемры згаслыя гукі вярнуў да струны, 
ўваскрасіўшы струну. 
І яна зазвінела - у явы і сну на мяжы. 
І на гэтай мяжы я цябе зберагаў, як агонь трапяткі, 
Як хвіліну дрымоты апошнюю мы беражэм 
Ад павеваў і пахаў, ад сонца, ад дотыку грубай рукі, 
І ад песні дажджу, і ад думкі, што нас сцеражэ. 
Бо не ведаў - і ведаў, - што дзень узляціць, як ласо, 
І пацягне бакамі мяне па пяску і траве 
Да турбот, да жыцця, да шумлівых яго галасоў, 
Да згрызот, забыцця, да імклівых дарог і лясоў, 
Да ўсяго, што навекі цябе ад мяне адарве, 
І ўпадзеш ты у змрок, як сляза, як згасаючы дзень, 
І навекі ты ў цёмных, бяспамятных згінеш вяках 
Ў міг апошні дрымоты, як толькі наяве ўпадзе 
Не на грудзі твае, а на ложа пустое рука.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
F(x-Beautiful Stranger  Pablo Alboran Quien  Весь мир сошел с ума  Maher Zain - Always Be There  Гетеры  Не забывайте друзья 
О чем песня
Зьміцер Вайцюшкевіч - Сьніў я сон (Ул. Караткевіч)?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен