Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)

Перазбыты і размыты
лёс далёка адлятае,
вецер шчодра абвявае
шлях да сонца апавіты,

шлях да сонца разабраны,
ўсё ня гэта і ня тое,
ўсё нібыта паўжывое,
думкі цяжкія,

а таямніца сьвету недзе
пахаваная далёка,
таямніца сьвету у вясьне.

Адляцелы надта шпарка
прывідны той цень расстаньня
і шырокае сьвітаньне
разгарнулася у парку.

Жыцьце вершамі разьбіта
на калёнкі і на твары,
на гэрояў, на пачвары,
быццам шкло,

а таямніца сьвету недзе
пахаваная далёка,
таямніца сьвету у вясьне.

Сакавік зьбірае ў небе
думкі, згадкі і пачуцьці,
і нібыта не на грунце
ты стаіш, і ўжо ня трэба

жыць сваё шкляное жыцьце,
насабраўшы па крышынках
сэрцам — чэрстваю скарынкай
пачынаеш зноў,

а таямніца сьвету недзе
недалёка і гукае,
таямніца сьвету у вясны
паветры ўжо лунае,
таямніца сьвету у табе…
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Уркер сен  Молитва марии шерифович  Stil doll  Утомленный  DoctoR - Пацанская лирика  Julietta Sargsyan  Успенская пропадаю  Убей меня kavabanga 
О чем песня
Неизвестен - Отсутствует?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен