Грай, дудар! (исполнитель: Камэлот)

Сеча, сеча, бой крывавы, 
А пасьля чакае слава. 
З намі Бог, бо з намі праўда - 
Грай, дудар, туідл-дам. 
Над харугвай вецер дужы, 
Непахiсны лад харужы. 
Слухай, вораг, песьню бою, 
Грай, дудар, туiдл-дам. 

Хлопцы б'юцца як малойцы, 
А мне шчэ з дудою ў бойцы 
Клопатаў гарою - 
Цікуй за сьпіну, 
Каб не прабілі. 
І так багата 
Яна ў латках. 

Паналез да нас чужынец, 
Вось дуда цябе і спыніць. 
Ды ёй хлопцы дапамогуць. 
Грай, дудар, туідл-дам. 
Ты спазнаў у сечы рады, 
Паспытай цяпер гарматы. 
Хай яны дуду заглушаць - 
Грай, дудар, туідл-дам! 

Толькі да вясёлай бойкі 
Будзе тут далёка. 
Бачыць маё вока 
Ды чуюць вушы, 
Як стогнуць душы, 
Як адлятаюць... 
Я сьпеў мяняю! 

Закаваны ў панцыр плечы, 
Мазалі гараць пад мечам, 
Зьбіты на сядле азадак. 
Грай, дудар, туідл-дам. 
Там, дзе змога - перамога, 
Там, дзе песьня - шанцу многа. 
Ды спакой мудрэй за бойку! 
Грай, дудар, туідл-дам. 
Грай, дудар, туідл-дам. 
Грай, дудар, туідл-дам!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Skillet-one day  Ганам стайл  Шахзода только ты  Prodigy girls  Bloody mary  Час Пик  Long distance  Безума 
О чем песня
Камэлот - Грай, дудар!?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен