Лецелі галочкі й у тры радочкі (исполнитель: Ельскі раён, в. Казлы)
Лецелі галочкі й у тры радочкі, Зевзюля й поперед[у]. Й усе галочкі по лугах селі, Зевзюля й – на калін[е]. Й а ўсе галочкі зашчэбеталі, Зевзюля й закова[ла]. Ішлі девочкі й у трі радочкі, Ганночка й поперед[у]. Й усе девочкі по лаўках селі, Ганночка й – на посад[е]. Й усе девочкі песні запелі, Ганночка й заплакал[а]. – Ой, чого седіш да й чого плачэш, Молодая Ганноч[ка], Ох, чы жаль тобе татка родного Чы подвор’ечка ёг[о]? – Ох, не жаль мене татка родного, Шчэ й подвор’ечка ёг[о], Только жаль мене русое косы, Шчэ й девочае крас[ы].