Аўстралійская полька (исполнитель: Мроя)
Неяк сябры мне ў кавярнi сказалi — Што ты сядзiш тут пануры такi? Лепей паехалi з намi ў Аустралiю, Там нас чакаюць даўно землякi. Там зiхаценне каралавых рыфаў, Там залаты акiянскi прыбой. А тут табе што? Толькi цёплае пiва I дама, якая пакуль што з табой. Сэрца нам паранiла Светлая Аўстралiя! Там беларусаў вельмi бaгата, Хоць ў гасцёх ты гадамi сядзi. Там валацугi нe лаюцца матам, Там нарадзiлася АС/DС. Там кенгуру ёсць i качкадзюбы, Ты ж iх ня бачыў нiколi жыўцом. А тут радыяцыя вынiшчае нацыю, Не ўратавацца чырвоным вiнцом. Едзем у Аўстралiю, Гэта будзе правiльна! Я цэлы тыдзень цягаўся у трансе, Рукi i ногi дрыжалi ў мяне. I ўжо зусiм на чужыну сабраўся, Толькi рашуча сказаў сабе: «Не». Я - патрыёт, я правёў iх на станцыю, Я iм сказаў: «Хай я хутка памру, Толькi, панове, свая радыяцыя Мне даражэй за чужых кенгуру».