Отсутствует (исполнитель: Неизвестен)
Жылі-былі сабе дзед з бабай. І быў у іх сын. Паклікалі яны яго раз дый кажуць: “Хутка нам, сынку, паміраць, а ты ж не жанаты. Таму йдзі ў свет і шукай сабе жонку. ” Узяў хлопец торбачку і пайшоў... Прыйшоў ён у лес, прысеў на пні дай цяжка задумаўся: “А дзе ж шукаць гэтую жонку?” А тут раптам выйшаў з лесу заяц і кажа яму: “Не сумуй, хлопча, ведаю я, дзе жыве добрая дзяўчына”. Загрэбай матко, жар-жар Загрэбай матко, жар-жар Будзе табе дачкі жаль-жаль (У-ха!) Загрэбай матко, попэл Загрэбай матко, попэл Мы тваю дочку(й) схопім Доўга яны ішлі ці мала, але прывёў заяц хлопца да невялічкай хаткі, на хутар. Жылі там дзеўка-прыгажуня і маці яе, Ды такая сквапная жанчына была, якой свет не бачыў. Кажа заяц хлопцу: “Я буду ў цябе за свата, а ты, галоўнае, — стой і маўчы”. Схопімо ручэнькамі Схопімо ручэнькамі Павязем конічэнькамі Схопімо беленькімі Схопімо беленькімі Повязем вораненькімі Увайшлі яны ў хату, пачаў заяц сватаць хлопца. А жанчына ў яго і пытаіць: — А ці багаты будзе жаніх? — А як жа ж! — адказвае заяц. — Добра-добра, аддам дачку тады, калі заўтра мой падворак Будзе поўны курэй, гусей, свіней... І карова каб была! 3 быком! Ай, засумаваў тут хлопец, а заяц яму і кажа: “Кладзіся спаць дай не турбуйся, я што-небудзь прыдумаю”. Дакідай матко дрова Дакідай матко дрова Аставайся здарова (У-ха!) Ну а ты свякруха трэскі Ну а ты свякруха трэскі Дажыдайся нявесткі (У-ха!) Пабег заяц на панскі падворак, а там!... Курэй, гусей, індыкоў — усяго поўна! Ён ім і гаворыць: “Паслухайце, якая навіна: Тут недалечка, на хутары, вяселле будзе, А госційкаў — няма, То пойдзем, усіх запрашаю” Як паднялася баба зранку — вачам сваім не верыць! Поўны двор багацця! Нават бык з кароваю! Кінулася яна ў скокі. А заяц падышоў да музыкаў і кажа: “Жар! Жар!” І пачалося вяселле... Жар-жар, Жар-жар... Ой... Тры дні гулялі... А, прачнулася баба на чацвёрты дзень — ціха вакол...(?) Выйшла на падворак — ні душы... Зазірнула ў хлеў — няма нікога!.. Зразумела тады баба, што заплаціла так за сваю сквапнасць. Гусі і куры да пана вярнуліся, Хлопец з дзяўчынай паехалі кудысь на поўнач. А пра зайца кажуць — зноў за свата ў суседняй вёсцы бачылі.