Немец (исполнитель: Лявон Вольскі і Аляксандр Памідораў)

Немец (Францiшак Багушэвiч)

Не люблю я места (па-расейску — горад).
Надта там цяснота і вялікі сморад.
А паноў як маку ды серад гароду,
Апроч таго пропасць рознага народу!
Наш брат як увойдзе,— сам сябе баіцца:
Ці ісці без шапкі, ці гдзе пакланіцца?
Дык надта ж і стыдна, каб не памыліцца:
Пакланіцца немцу ці якому жыду!
Няхай яго сточа — набярэшся стыду;
Няхай лепей з дому я той дзень не выйду.
А пазнаць жа трудна як жыда, як немца,
Як пана якога ці там чужаземца.
А што жыд да немец — дзеці аднэй маткі:
I мова падобна, і адны ухваткі.
I абодва ласы на чужуго працу,
I, мусіць, абодва ядуць з кроўю мацу!
Абодва абдураць, абдзяруць як ліпку,
Адбяруць і сошку за бітую скрыпку.
Пан наш нябожчык (няхай яму свеця),
Як умёр, ці чварта вёсна то, ці трэця.
Як яго скруцілі, чыста абадралі,
Глядзіць — будзе кепска, што тут рабіць далей?
Усё пусціў арэндай; найперш пусціў жыда,
У млыне сеў немец,— якаясьць абрыда,
Граўшы па дарогах, прыйшоў з-за граніцы,
Прынёс толькі торбу і ў ёй дзве скрыпіцы.
Двор купіў хтось рускі так як за дурніцу,
Пан зышоў далёка кудысь за граніцу!
Жыд зараз убіўся у рускага ў ласку:
Штодзень ходзе ў лесе ад самага браску...
От ходзіць ён гэта да ўсё дубы ліча,
Як трэба, і грошы рускаму пазыча.
А як аблічыўся ды дубы абмераў,—
У восені выгнаў з тысячу сякераў,—
Счысціў пушчу чыста, за пасекі ўзяўся,
Як кабан раз'еўся ды як пан зазнаўся,
Гавора па-руску і з рускім гуляе,
Разам ляжа, устане і ўсім упраўляе!
Рускі сабе ездзе, не ў дому ніколі,
Немец усё меле ды ходзе па полі.
Наеўшыся мяса, півам запівае,
У свята ж на скрыпцы, аж пішчыць, іграе.
Здаецца б, нічога? калі хто не ведае,
Але пачакаўшы, дык выйшла камедыя.
Жыд купіў у месце сабе камяніцу,
Глядзім — і наш рускі кінуўсь за граніцу:
Пакінуў і жонку, адрокся і дзеці;
З'явіўся пан новы (гэта ужо трэці)...
А які б то пан той?.. Ну, ці хто павера?..
Гэты ж самы немец! каб яго халера!
От цяпер згадай ты — хто кім калі стане?
Аб пану ні весці, ні слыху, ні звання,
Жыд панам зрабіўся, немец яшчэ большы,
А мужык быў голы, цяпер яшчэ гольшы!
Так і на гародзе: лебяда, крапіва,—
Толькі вырві рэпу,— дык зарастуць жыва,
Так як чорт насее! Ото ж так і людзе:
Тутэйшы загіне, дык вораг прыбудзе!
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Trey Songz Check Me Out  Trey Songz Foreign  Trey Songz Dead Wrong  Trey Songz All We Do  Trey Songz Smartphones  Trey Songz Change Your Mind  Trey Songz Love Around the World 
О чем песня
Лявон Вольскі і Аляксандр Памідораў - Немец?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен