Рэвель (литовская боевая песня XVI в) (исполнитель: Стары Ольса)
Сігізмундус кароль польскі, Іаан кароль маскоўскі; Кожны ў годнасці каралеўскай, як у славе боскі. Не спакушаны прынадай, Кароль шведскі над уладай Славу паньства узвысіў лёсу мудрага парадай. Радзівіл князь выязджае, Веліч нібы сонца ззяе Моц і слава зямлі літоўскай па-над ім лятае. Моладзь і высока паньства, Рыцары - Літвы ваярства, Коні рвуцца пад імі чуюць вершнікаў штукарства. Шведскія магнаты вельмі Ў параўнанні безнадзейны, Бо літвіны між іх багамі смела звацца мелі. Кароль сам у задзіўленні Прынцы ўсе у захапленні - Пекны двор Радзівілаў пакідае ў асляпленні. Годнасць літвінаў натхняе, Выгляд сэрцы захапляе, Марс магутны мечы ім з неба і шчыты ўручае.