Як пад дубам, пад дубочкам... (исполнитель: Моя бабушка, Кухта Лидия Павловна)

Як пад дубам – пад дубочкам ячмень малачу,
Як пад дубам – пад дубочкам ячмень малачу,
Як ад тога дуба саломка ляціць,
Як ад тога дуба саломка ляціць,
А пад тым пад дубам рэчанька журчыць,
А пад тым пад дубам рэчанька журчыць,
А па тэй па рэчаньке лодачка плывець,
А па тэй па рэчаньке лодачка плывець,
А ў тэй у лодачкі малодчык сядзіць,
А ў тэй у лодачкі малодчык сядзіць,
Чэшыць свае ён кудры рыб’ім грэбянцом,
Чэшыць свае ён кудры рыб’ім грэбянцом,
Расчэсаў свае ён кудры, пусьціў на ваду,
Расчэсаў свае ён кудры, пусьціў на ваду.
Плывіце, кудры мае, к крутому беражку,
Плывіце, кудры мае, к крутому беражку,
Ці ня выйдзець жонка мая с кубкам па ваду,
Ці ня выйдзець жонка мая с кубкам па ваду,
Пытайцесь у жонкі маей, ці тужыць па мне,
Пытайцесь у жонкі маей, ці тужыць па мне.
Ніхай па ім тужыць агонь і вада,
Ніхай па ім тужыць агонь і вада,
Чым я буду па ім тужыць, я яшчэ ж малада,
Чым я буду па ім тужыць, я яшчэ ж малада,
Віў жа ён вяровачкі з маіх русых кос,
Віў жа ён вяровачкі з маіх русых кос,
Цесаў жа ён цёсанькі з маіх белых плеч,
Цесаў жа ён цёсанькі з маіх белых плеч,
А спушчаў ён рэчанькі з маіх дробных слёз,
А спушчаў ён рэчанькі з маіх горкіх слёз.
Брэшэш ты, жонка мая, непраўда твая,
Брэшэш ты, жонка мая, непраўда твая,
Віў жа я вяровачкі з лык ды і з пянькі,
Віў жа я вяровачкі з лык ды і з пянькі,
Цесаў жа я цёсанькі з белай бярозы,
Цесаў жа я цёсанькі з белай бярозы,
А спушчаў я рэчанькі з малых ручайкоў,
А спушчаў я рэчанькі з малых ручайкоў.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Кел тауланы кёр Алим Газаев  Red light xudo  Кабак Памяти Есенина Сергей Любавин  Ака 47 улетевшие  Ana Baston  ПАНДОРА - Why  She Was Just A Friend feat Consequence  Он и Она Shot 
О чем песня
Моя бабушка, Кухта Лидия Павловна - Як пад дубам, пад дубочкам...?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен