Краю мой родны (исполнитель: Владимир Мулявин)

Краю мой родны

 (А. Катиков – Л. Гениуш) 

Ўздымам сэрц нашых шуміць Белавежа
Як дні  нашіх сёлаў, так Нёман плыве,
Уроду палеткаў тнуць поясам межы.
Адвечныя сосны гудуць ў бараве.

Там нашыя песні, там наша багацьце,
Там жытняе мора, магілы дзядоў,
І родныя хаты, і людзі як брацці,
І казкі, і слава мінулых часоў.

Крывіч там стагодзьдзі загон свой сторожа.
А звычаі, мова жівуць з году у год,
Там край, быццам казка старая, прыгожы,
Удалы і верны Краіне народ.

Краю мой родны, краю мой мілы,
Цудны, узорны, ад ніу залаты,
Хто цябе ўсквеціў пушістай калінай,
Краскамі, лесам засеяў густым?

Пушчы, палеткі, луі, сенажаці.
Быстрыя рэкі, прасторы азёр,-
Нехта рассыпаў вялікім багацьцем
Вечныя скарбы ў цудоўны   узор.

Прыпеў:

Калі табе золатам сонца разьлітым 
Магутныя грудзі асыпле кругом,
А неба атуліць туманам-блакітам,
Быццам-бы анял празорым крылом.

Дзе птушка у неба высокім полётам
Маніць  да сонца ў блакіты з сабой,
Узыходзіць, мацнее з сялянскага поту
Зярнё вырастае ў калосьсе вясной.

Краю мой родны, краю мой мілы
Калыска дум раньніх, вясёлкавых дзён,
краю дзядоўскіх курганных магілау,-
Ты серцу так мілы, як міла жыцьцё.

Прыпеў:

І сыніцца ты будзеш, ўсё клікаць  з чужыны
Маніць у свае сёлы, да хаты старой,
Пахучым палеткам буйной канюшыны,
Дзявочаю песьняй спавітай тугой.
Прыпеў:

І сыніцца ты будзеш, ўсё клікаць  з чужыны
Маніць у свае сёлы, да хаты старой,
Пахучым палеткам буйной канюшыны,
Дзявочаю песьняй спавітай тугой.

строительный блог. 
лимузин на свадьбу.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
А он мне нравится Светлана Лобода  Limp Bizkit Behind Blue Eyes  Натени  Emperors  Серёга бумер  Anush mayrik  Миша Маваши - Брат за Брата  Gorillaz - Fell Good Inc 
О чем песня
Владимир Мулявин - Краю мой родны?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен