Карагод (сл. С.Кацубы) (исполнитель: Агатка)
"Карагод" Дзень заняўся рана-рана. Прачынаецца паляна. Тут сабраліся звяры: Хто - з бярлогі, хто - з нары. Да калматых пад сасонку Прыляцеў удод спрасонку, Сеў на пень, узяў дуду: - Эх, развею вам нуду! Скалыхнуўся бор высокі. Пачала зайчыха скокі. Побач з ёй ідзе ліса - Хвост палае ў верасах. Не ўцярпелі і суседзі: Дзік з ласём, алень з мядзведзем Сталі дружна ў карагод, - Весялей іграй, удод! Станіслаў КАЦУБА