Мой паляўнічы (исполнитель: Народны альбом)

Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы,
Ходзiш ты па лясох маляўнiчых,
Ходзiш ты па палёх верасовых,
Абмiнаючы вёскi ды сёлы.

прыходзiш на хутар мой зрэдку
I стаiш, нiбы слуп, на падворку.
Можа, ты ў мяне закахаўся?
Можа, ты заблукаў надвячоркам?

Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы,
Ты не стой, як той слуп, на падворку -
Паглядзi на мяне, яка слiчна,
Прынясi мне злоту вавёрку,

Прынясi ты мне злоту вавёрку,
Упалюй ты мне срэбну лiсiцу,
Я пашыю шыкоўнае футра,
Апрану i паеду ў сталiцу.

Ах Варшава мая, ах, сталiца!
Буду там баляваць, весялiцца,
Буду ў футры сваiм красавацца
I на санках у Лазенках катацца,

Буду я частавацца шампанам,
Буду слухаць накцюрны Шапэна,
Буду я забаўляцца, а рана
Я вярнуся ў цёмны засценак.

Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы,
Ходзiш ты па лясох маляўнiчых,
Ходзiш ты па палёх верасовых,
Ну, чаму ж ты такi невясёлы?

Паглядзi на мяне, яка слiчна.
Паляўнiчы ты мой, паляўнiчы...
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Дениз  T1One - Волк  Hypnotized Blue Stone  Temnyy  Забытые чувства  Пилигримы Trilogy Soldiers  Моим друзьям Лаки Гёл Ли  Прикол 
О чем песня
Народны альбом - Мой паляўнічы?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен