Ночанька (муз. А.Казловіча) (исполнитель: Вальжына Цярэшчанка)
А ў небе месяц болей не свеціць, Ой, за туманам сцежка знікае Як вольным полем ды наваколлем Добры малойца сум разганяе. Ночка цёмная прыйшла - Разбалелася душа. А на сэрцы горыч, соль - Толькі смутак, толькі боль. Не запаліла,не захапіла Сэрца каханнем юнай красуні. Ой, не прыйшліся ёй даспадобы Ружы, каралі ды падарункі. Ночка цёмная прыйшла - Разбалелася душа. А на сэрцы горыч, соль - Толькі смутак, толькі боль. А ў небе месяц болей не свеціць, Ой, за туманам сцежка знікае Як вольным полем ды наваколлем Добры малойца сум разганяе.