Сумная песня пра ізраільскага салдаціка (исполнитель: Сяргей Балахонаў)

СУМНАЯ ПЕСНЯ ПРА ІЗРАІЛЬСКАГА САЛДАЦІКА
Цябе забралі служыць у войска.
З “Хамасу” снайпер палюбіў цябе ў першым баі.
Твая дзяўчынка зусім па свойску
Рукой махнула, сказала табе: “Хамуд шэлі”.

Рукой махнула і слёз не ліла.
Знайшла замену ў той жа дзень без вялікіх пакут.
А што ж ты думаў, мой хлопча мілы?!
Ёй трэба шчасце, ёй трэба любоў і здаць багрут.

Ёй трэба шчасце і абарона.
А ты ад кулі так нядбала й няўчасна памёр.
Ёй быць студэнткай у Тэхніёне.
Табе ж не бачыць ні Ям хa-мэлах, ні рымскіх зор.

Табе ж не бачыць, табе ж не ведаць,
Што будзе далей – на той свет не прымаюць лістоў.
Ты не пачуеш на’т песні гэтай.
Але прамоўлю і “лехітраот”, і “лайла тов”.

Цябе забралі служыць у войска.
З “Хамасу” снайпер палюбіў цябе ў першым баі.
Твая дзяўчынка зусім па свойску
Рукой махнула, сказала табе: “Хамуд шэлі”.

ТЛУМАЧЭННІ:
*Хамас – палесцінскі ісламісцкі рух і партыя, у шэрагу краін прызнаецца тэрарыстычнай арганізацыяй.
**Хамуд шэлі – ‘мілы мой’.
***Багрут – атэстат спеласці ў Ізраілі.
****Тэхніён – прэстыжны політэхнічны універсітэт у Ізраілі.
***** Ям хa-мэлах – Мёртвае мора.
******Лехітраот (леhітраот) – ‘да пабачэння’, ‘бывай’.
*******Лайла тов – ‘дабранач’, ‘добрай ночы’.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Урал перекур окурок на руку врагу  Можно друг от друга скрыться  Навсегда слова  Только пусто на земле одной  Для папы  Blood against gold  Pink Champagne Ariana Grande 
О чем песня
Сяргей Балахонаў - Сумная песня пра ізраільскага салдаціка?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен