Маладое піва (исполнитель: Лявон Вольскі і іншыя (Народны альбом))

Неяк у дуброве
Неяк у зяленай
Каштавалі хлопцы
Піва маладое

Піва маладое
Ў куфлі налівалі
І адзін адному
Гэтак прамаўлялі

Першы куфаль піва
Вып'ем за сустрэчу
Вып'ем за сустрэчу
За цудоўны вечар

А па першым куфлі
Трэба паўтарыць
Маладое піва
Заўседы шуміць

Вып'ем другі куфаль
Маладога піва
За дзяўчатак нашых
Каб жылі шчасліва

А па другім куфлі
Трэба паўтарыць
Маладое піва
Заўседы шуміць

Трэці куфаль вып'ем
За нас за малойцаў
Каб свяціла сонца
Ў нашае ваконца

А па трэцім куфлі
Трэба паўтарыць
Маладое піва
Заўседы шуміць

А чацверты куфаль
Вып'ем за сяброўства
Каб канаць самотна
Нам не давялося

Па чацвертым куфлі
Трэба паўтарыць
Маладое піва
Заўседы шуміць

Пяты п'ем за тое
Каб добра жылося
Каб елася смачна
Соладка пілося

А па пятым куфлі
Трэба паўтарыць
Маладое піва
Заўседы шуміць

Шосты вып'ем моўчкі
За тых хто ня з намі
Каб ня зналі гора
Каб бяды ня зналі

А па шостым куфлі
Трэба паўтарыць
Маладое піва
Заўседы шуміць

Семы за край родны
Восьмы за пагоню
Каб гарэлі зоркі
Каб ляцелі коні

А па семым восьмым
Трэба паўтарыць
Маладое піва
Заўседы шуміць

П'ем дзевяты куфаль
За добрых людзей
Засьпявайма разам
Гэй гэй гэй!

Гэй гэй гэй
Гэй гэй гэй
Гэй гэй гэй
Гэй гэй гэй
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Beren Saat  Military clan в деле  Энимал джаз  Dessar - Бисер  Я твой наркотик  Valses de Vienne  Андриано  Я тебя не отпускаю 
О чем песня
Лявон Вольскі і іншыя (Народны альбом) - Маладое піва?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен