Зімовы дуб (исполнитель: Лявон Вольскі)
Назва
Падабраў Зімовы дуб
macie3k
словы У.Караткевіча
страціў лес свой зімні чуб,
ліст растраціў да манэты...
і стаіць, стаіць адзін адзеты
за вакном іржавы дуб.
дуб-мярзьляк, скупеча-дуб
шмоцьцем гольле сагравае...
вецер трэпле, вецер трэпле і матляе
жоўты зімні дуб.
вецер вые ў сотні труб,
сьнег з дажджом у шкло шпурляе...
стой са мною, стой са мною аж да мая,
браце мой, іржавы дуб.