Паветраны шар (исполнитель: Нестандартны варыянт, NRM, IQ48)

Паветраны Шар
Пісаць мэмуары мне, напэўна, зарана.
Але рана ёсьць на сэрцы, незагоеная рана,
Жыцьцё знэрвавала, за сябе самому сорамна
Крумкачоў часта бачу, чую боль у іхнем гомане 
Хапаю ротам паветра, рвуся з натоўпу на свабоду
Грукаю ў дзьверы. Адтуль пытаюцца: "Хто там?"
Адчыніце, людзі! Я прыйшоў за дапамогай!
Хлусьня гэта, што наша краіна ёсьць нямоглай!
Не загаснуць зоркі у небе, покі неба тое будзе.
Не загіне край забраны, покі будуць людзі. 
Ніхто мяне не чуе, усе жывуць ледзь-ледзь,
Кінуць бы ўсё ды ў неба паляцець!
Не жадаю акалець, а жадаю, каб мой народ.
Заўжды жыў не на каленях, а зусім наадварот.
Каб бачыў надзею, як неба сярод хмар…
Дзе ж ты, дзе, мой паветраны шар?

Момант ісьціны, скрозь хмары промні
Я нарадзіўся тут, усё як на далоні
Край безкаштоўны, з табой размаўляе сын.
Беларусь, дзякуй за ўспамін.
Вось толькi тут бачу, як ты ўздыхаеш цяжка
Б'ецца з турботай сэрца, варушыцца важка
Вецер запеў. Так пела мне малому мама
Песню добрую, але голас Твой дрыжаў змала
Мой новы дзень, я пакiдаю маленства край
Прыйшла пара, кажу я сам сабе: "Бывай"
Глядзеў сьвет з вокнаў усьлед трывогай шчырай.
Мой шар нёс мяне далёка, нібы ўвырай 
Дзе не праехаць, не прайсьцi, зямля шаптала мне “ляцi”
Спяшайся, адчуй сілу вышыні.
Зямны паламаны лёс мой, дух свабоды ў пылу
Нясі мяне, мой шар, як птушку крылы

Падымі мяне па-над замлёю
Падымі мяне ў сьветлы абшар
Падымі мяне над мітусьнёю
Падымі мяне, паветраны шар
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
ГОРЯЧИЙ ШЕКОЛАД БЕРЕГИ  Антиреспект - тишина  Сердце-слёзы асвальта  Я буду рядом запомни  Давай добра удачи  Падай Лика Стар 
О чем песня
Нестандартны варыянт, NRM, IQ48 - Паветраны шар?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен