Будзе дождж - верш на беларускай мове (исполнитель: Адамович Эдуард)
Шэрым стала блакітнае неба, Пыл гуляе па небе, як знак І пакрылася кроплямі глеба Будзе дождж! Няхай будзе так! Сякане хай маланкай паветра! Хай узрушыцца полымем дах! І за хвалей вады – хваля ветра Па ягоных нясецца слядах! Ў барабаны хай грухае волат, Высякае іскры аб сталь, Велічэзны трымаючы молат Хай працуе нябесны каваль! Непазбегнуць азёрам кіпення, Стрэлаў кропель лавіну не зняць! І лістоў галасоў шапацення Безсенсоўна, дарэмна спыняць… Будзе дождж! Будзе моцны і дужы Мокрай кісцю вадзіць мастак! Будзе цемра, маланкі і лужы… Будзе дождж! Няхай будзе так!