10 Малітва 8-я, да Госпада нашага Iiсуса Хрыста (исполнитель: Малiтвы вячэрнiя)

Госпадзі Іісусе Хрысце, Сыне Божы, дзеля найпачњснейшай Маці Тваёй, і бясплотных Тваіх Ангелаў, а таксама Прарока, Прадцечы і Хрысціцеля Твайго, боганатхнёных апосталаў, светлых і слаўных перамогамі мучанікаў, прападобных і баганосных айцоў і па малітвах ўсіх святых збаў мяне ад цяперашняга нападу дэманскага. О, Госпадзі мой і Творца, Ты не хочаш смерці грэшніка, а хочаш, каб ён перамяніўся і жыў; зрабі перамену і ўва мне, акаянным і недастойным; вымі мяне з пашчы згубнага змея, гатовага паглынуць мяне і звесці жывым у пекла. О, Госпадзі мой, уцеха мая, Ты дзеля мяне, няшчаснага, у тленную плоць адзеўся, вызвалі мяне з бяды і падай уцеху няшчаснай душы маёй. Натхні сэрца маё выконваць наказы Твае, і пакінуць нядобрыя справы, і атрымаць блажэнства Тваё; на Цябе, Госпадзі, я спадзяюся, таму спасі мяне.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Слишком долго было моё пусто  Мой свет мутнаевока  ДольчЕ вита дольче вита  Девочка-Эмо Станционный смотритель  Леонид Утесов - Московские Окна  3 кита-на на  Часы бьют 12 
О чем песня
Малiтвы вячэрнiя - 10 Малітва 8-я, да Госпада нашага Iiсуса Хрыста?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен