Лiст да сястры (исполнитель: Новае неба)

Дарагая сястра, я пiшу табе лiст
Каб сказаць табе, што ўсё нармальна ў нас
Толькi дождж палiвае ня дзень i ня два, i ня тыдзень
Але, гэта звыкла

Мы жывем на балоце, мы любiм яго,
Пра яго мы спяваем i пiшам палотны
I таму пад даждём мы як рыбы ў вадзе
I мы вельмi шануем балота

А калi ты цвярозы, тады ты дурны
Калi ты маешь розум, пазбаўся сумлення
Кожны дзень ў балоце гадуем мы
Ля балота свае пакаленнi

Дарагая сястра, тут ўсё харашо
Тут паблiзу Масква, тут Масква ў галаве
Тут Масква ў тэлевізары і ў газете
Тут расейскія песні развучваюць дзеці

I гэта – нармальна, сястра,
Таму што, вятры ня прыносяць свабоды
Таму што, дрыгва застаецца дрыгвой
Таму што, Айчына – балота!

Таму што, нiхто ня бывае супраць
Таму што, нiхто ня бывае цвярозы
Таму што, забылiся ўсе на розум 
Бо ўсе - пад наркозам!

Людзi на балоце, людзi на балоце
Людзi на балоце, людзi на балоце

Дарагая сястра, тут адне крычаць
Тут плачуць другiя, а трэцiя – скачуць
I ў гэтым гамутары слова пачуць – немагчыма
А гэта значыць: 

Што дождж ня спынiцца колькi гадоў
I будзе дождж, i будзе слота
I будзе жыць звычайным жыццем
Нашае балота

Мы высока падымем балотны наш сцяг
Мы будзем, што ранак, хадзiць на работу
Каб убачылi ўсе, што жыве ў вяках
Подзьвiг народа - балота

Дарагая сястра, ты жыла тут сама
Ты ведаешь пах цвiлага моха
Ты ведаешь смак гнiлоя вады
Але - ўсе, дастаткова!

Дастаткова размовы пра шэры наш край
Пра галечу, гаркоту, гароту, галоту
Тут альбо памiрай, альбо ня выжывай
Але выбрала нас балота

С кожным днем мы ў балоце глыбей i глыбей
Але нас не забьешь, але нас не задушышь
Мы стрываем ўсе i праз колькi гадоў
Мы навучымся жыць ў балоце па вушы

Людзi на балоце, людзi на балоце
Людзi на балоце, людзi на балоце

С кожным днем мы ў балоце глыбей i глыбей
Але нас не забьешь, але нас не задушышь
Мы стрываем ўсе i праз колькi гадоў
Мы навучымся жыць ў балоце па вушы

Людзi на балоце, людзi на балоце
Людзi на балоце, людзi на балоце
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
LOC DOG про море минус Бесплатные  Чэчэкле язым диям Ильдус Шайдуллин  Алеша - три слова  Adamant - стереть любовь  Последняя минута  Warsuli  Александровская береза  Aloha Ft Crucial Star 
О чем песня
Новае неба - Лiст да сястры?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен