Гусляр (часть 1)И.Лученок "Гусляр" (поэма - легенда по произведению Янки Купалы "Курган") (исполнитель: Песняры)

Памiж пустак, балот беларускай зямлi, 
На узбярэжжы ракi шумнацечнай. 
Дрэмле памятка дзен, што у нябыт уцяклi, 
удзiрванелы курган векавечны. 

Дуб галле распусцiу каранасты над iм. 
Сухазелле у грудзi eпiлося; 
Вецер стогне над iм уздыханнем глухiм, 
Аб мiнуушчыне у жальбах галосе. 

На купалле там птушка садзiцца, пяе, 
У пiлiпауку воук нема вые; 
Сонца днем распускае там косы свае, 
Ночкай зоры глядзяць залатыя. 

Хмары неба усцiлалi мо тысячу раз,
Перуны бiлi з краю да краю,-
Ён стаiць - гэта памяць людская, паказ... 
Толькi гутарка ходзiць такая. 

II

На гары на крутой, на абвiтай ракой, 
Лет назад таму сотня цi болей, 
Белы хорам стаяу, недаступнай сцяной 
Грозна, думна глядзеу на прыволле. 

У нагах у яго рассцiлаeся абшар 
Хвоек гонкiх i паханi чорнай, 
Сонных весак шары, хат амшалых, як мар, 
Хат з сям'ей душ падданых, пакорных. 

Князь у хораме жыу, слауны свету усяму, 
Недаступны i грозны, як хорам; 
Хто хацеу, не хацеу - бiу наклоны яму, 
Спуску, ласкi не знау непакорам. 

Зневажау, катавау ен з дружынай сваей;
Стражы князевы - у полi i дома, 
Толькi модлы раслi небу у сэрцах людзей, 
у пракляцце расло пакрыема.
Послушать/Cкачать эту песню
Mp3 320kbps на стороннем сайте

Видео к песне:
Открытка с текстом :
Удобно отправить или распечатать
Создать открытку
У нас недавно искали песни:
Marillion Neverland  Грай ГОНИ БЫКОВ ВЕРНЕТСЯ ДОЛЯ Ляпис Трубецкой  Marillion Punch And Judy  Marillion Jigsaw  Marillion Emerald Lies  Marillion She Chameleon  Marillion Incubus  Marillion Fugazi 
О чем песня
Песняры - Гусляр (часть 1)И.Лученок "Гусляр" (поэма - легенда по произведению Янки Купалы "Курган")?
2020 © Tekstovoi.Ru Тексты песен